Рейтинг: 8.96

Вяртаньне Памяці
аднаўленьне старой фатаграфіі. Кастусь Акула.
1943 г. Гэты 18-гадовы хлопчык -- студэнт Віленскай беларускай гімназіі Аляксандр Качан. Ён яшчэ нічога ня ведае пра сваё будучае -- вельмі доўгае, але турбулентнае, як яму нядаўна наваражыла адна бабка, – жыцьцё. Бабка не памылілася.
Судзяніцы наканавалі яму праз хуткі час стаць не настаўнікам, як ён марыў, а жаўнерам. Праўда, да таго, праз месяц, ён будзе паміраць ў вастрозе на Акрэсьціна ад каросты. Не, Судзяніцы не дапусьцяць гэтага; яны й потым будуць ратаваць яму жыцьцё ў самых неверагодных абставінах. Для таго, каб ён выканаў сваю наканаваную жыцьцёвую місію: гэта ён пакіне гісторыі й літаратуры адзіны, масштабу эпапэі, твор, што занатуе пакутны шлях на захад Беларускай Краёвай Абароны і ўсяго вызвольніцкага руху трагічных 40-х.
Але пакуль што ён яшчэ ня ведае свайго лёсу... Да таго дня, дакладней ночы, калі ён ў вадзіноце, у казарме польскага корпусу брытанскай арміі, куды расфармавалі кадэтаў афіцэрскай школы БКА, – залічылі як палякаў, бо “няма” такой краіны Беларусь і “няма” такога народу беларусы – прысягаў шэптам СВАЁЙ радзіме - Беларусі, застаецца яшчэ цэлых паўтары гады. Прысяге пражыў – і жыве – верным усё сваё доўгае жыцьцё.
Кастусь Акула – Беларус, Жаўнер, Пісьменьнік, Змагар.
Вось тут ягоны фатаздымак 80-гадовага: http://photocentra.ru/work.php?id_photo=1193
Мой расповед аб ім тут: http://i-varabei.newmail.ru/publbel5.html
Ягоная творчасьць тут: http://txt.knihi.com/akula/
!!!
Было интересно прочесть! Спасибо! Супер