Viktor Balalaikin, Таронта -- дзіўны горад! Гэта -- трапічны горад з паўночным тварам. Улетку тут +40 ў цяньку, а ўзімку -30. Тут расьце дзікі вінаград (маю на ўвазе менавіта прадзеда віннага вінаграду), персыкі, трапічныя ліаны, цьвітуць магноліі. А ўзімку з Гудзонавай затокі горад задзьмувае сапраўдным паўночным полюсам. ...За тое яго і люблю, за гэты твар, дзе магноліі сябруюць з паўночнай сасной.