Рейтинг: 6.09

Ангел Ужуписа
Ілюстрацыя да вершу.

* * *
* * *
Засынаць
з думкамi аб табе.
Бачыць ружова-блакiтныя сны,
дзе мы у Вiльнi
на свiтаньнi
прызнаемся
у каханьнi,
любiм, калыхаемся,
павiсаем на шпiлях
сьцягамi сьвяточнымi.
Каб з першымi
промнямi -
аблачынкамi лёгкiмi
на зямлю.

I напауняцца горадам,
абдымаць
кожную будынiну,
кожны завулачак,
цалаваць яго соннага,
але такога любага.
Растаць
пяшчотаю
на яго пляцах,
пальцах,
выпрастаных вулачкамi.
Стаць прыватнаю смугою,
пасягнуушы
на адзiнауладзьдзе Лёндану.
Пяшчотна-празрыстымi.
Кропелькамi у паветры.
ангел хороший, местечко великолепное, одно из моих любимых в Вильне, а вот фотография так себе, скорее даже никак себе
мне нравится))
Хорошо Улыбка
Хорошо замечено!
(м.б. камеру чуть выше хочется - ?)
Victor Titorenko, да-да, на тот момент камера была новой для меня і я не учла одін момент. Полностью согласна!
потерял ссылку... (это не к фото)