Мельник Константин, Косця, вось ты зноў за сваё

. Ты ведаеш, у мяне іншы пагляд на фатаграфію, і вось сябар
nikolaiko яго разумее. Я распавядаю аб Антарыё і аб Таронта -- а яны не заўсёды бываюць эфэктныя. Ужо як ёсць. (А то паглядзіш на размалёўкі іншых аўтараў з Таронта -- ну чыста Марс нейкі

).
Да мяне сюды ж сябры ходзяць, асабліва тыя, што на Беларусі, просяць паказваць ім дзе, як я жыву; дык я, каб не адсылаць поштай пачкі са здымкаммі, сюды вось зьмяшчаю.
А з другога боку... Шэрае... А я люблю шэрае, гэта мой любімы колер, дарэчы. І я ў гэтых пастэльных, далікатных адценнях бачу сваё асаблівае замілаванне.