Miraslau Adamtchik
Барселона Вечарамі ўсё разбіраю здымкі з Барселоны, нешта адкладаю ў друк. З большага, ўсё запісваю на знешні вінт, як быццам некалі да таго вярнуся. Але ведаю дакладна, што застанецца толькі надрукаванае на паперы, а ўсё з вінта затрасецца, і некалі, абавязкова, разам з “вінтом” пойдзе ў сметнік, як касеты фармату VHS, або магнітафонныя стужкі на пластыкавых бабінах. |